- Базы данных
- /
- Книга ПАМЯТИ
- /
- Экскурсионно-туристический маршрут по Колдычевскому...
- /
- Озвучка
- /
- 4. Брацкая магіла “Журботная...
- /
- 4. Брацкая магіла “Журботная...
4. Брацкая магіла “Журботная маці”
У Калдычэве некалькі разоў спрабавалі абсталяваць крэмацыйную печ. У першы раз яе склалі восенню 42-га, паспелі спаліць каля 600 чалавек, а потым узарвалі. Паводле адной з версій, яна дрэнна працавала. У другі раз – у 44-м – проста не паспелі. Сабралі печнікаў па навакольных вёсках, уручылі ім чарцяжы, але было ўжо позна. Наступала Чырвоная Армія.
Таму зняволеных, якія засталіся, – каля тысячы чалавек – проста расстралялі.
Іх знайшлі ў Т-вобразнай магіле памерам 35 на 5 метраў, выкапанай на тэрыторыі лагера і ледзь прысыпанай. Усяго ў яме следчыя знайшлі целы 28 дзяцей, 867 мужчын, 105 жанчын. Жанчыны пры гэтым былі голыя. Дакладна вядомая дата расстрэлу – 27 чэрвеня 1944 года.
Гістарычныя дакументы сведчаць, што згодна акта Баранавіцкай гарадской камісіі садзейнічання ў рабоце Надзвычайнай Дзяржаўнай камісіі па расследаванню і ўстанаўленню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў ад 1 студзеня 1945 года было выяўлена:
“Пры поўным выкрыцці ямы з паверхні паўметра і на глыбіню тры метры выяўленыя трупы мужчын, жанчын і дзяцей, зваленых у беспарадку, але ўніз тварам з адведзенымі назад і звязанымі калючым дротам рукамі. Медыцынскім даследаваннем і эксгумацыяй 560 дарослых і 14 дзіцячых трупаў устаноўлена, што прычынай смерці дарослых былі скразныя агнястрэльныя кулявыя раненні галавы, якія суправаджаліся значнымі разбурэннямі костак чэрапа. Смерць дзяцей, у выніку таго, што яны былі скінутыя ў яму-магілу жывымі, наступіла ад удушша”.
Так фашыстамі быў ліквідаваны Калдычэўскі лагер смерці.
Над брацкай магілай нясе свой жалобны дазор “Журботная маці”, паказваючы цяперашнім і будучым пакаленням, што нішто не забыта, ніхто не забыты…
Помнік усталяваны ў 1964 годзе.