- Базы данных
- /
- База дадзеных – Ян...
База дадзеных – Ян Чачот
Электронная поўнатэкставая база дадзеных «Ян Чачот» дапаможа Вам, паважаныя чытачы, у аператыўным пошуку неабходных кніг або інфармацыі пра знакамітага беларускага паэта, фалькларыста, філамата і філарэта Яна Чачота.
База дадзеных складаецца з наступных раздзелаў:
- Біяграфія Яна Чачота;
- Радавод;
- Балады Яна Чачота, прысвечаныя Баранавіцкаму краю;
- Кнігі, артыкулы аб жыцці і творчасці Яна Чачота. З фондаў Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Яна Чачота;
- Архіўныя матэрыялы;
- Бібліяграфічны паказальнік “Ян Чачот”;
- Месцы, звязаныя з імем Яна Чачота у Баранавіцкім раёне;
- Ушанаванне памяці Яна Чачота;
- Дакументальная кінастужка пра Яна Чачота;
- Пастаноўка па баладзе Яна Чачота “Мышанка”;
- Буктрэйлеры. Электронныя выставы. Прэзентацыі.
База дадзеных “Ян Чачот” створана ў 2017 годзе.
Уключае у сябе кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў за перыяд з 1977 года па сённяшні час, на рускай, беларускай, польскай мовах, мультымедыйныя, выяўленчыя, фактаграфічныя, камбінаваныя звесткі.
Бібліяграфічны паказальнік “Ян Чачот” уключае у сябе звесткі на англійскай, польскай, беларускай, украінскай, літоўскай мовах з 1928 года па сённяшні час.
Сярод мультымедыйных матэрыялаў звяртае на сябе асаблівую ўвагу дакументальная стужка “Ян Чачот. Запіскі на палях”, знятая тэлерадыёкампаніяй “Брэст” па заказе Белтэлерадыёкампаніі ў 2018 годзе. Пастаноўка па баладзе Яна Чачота “Мышанка” у выкананні народнага тэатра “На Мышанцы” УА “Навамышскі дзяржаўны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”.
Частка дакументаў (Біяграфія Яна Чачота; Месцы, звязанныя з імем Яна Чачота ў Баранавіцкім раёне; Балады Яна Чачота, прысвечаныя Баранавіцкаму краю; Ушанаванне памяці Яна Чачота) агучана, што дазваляе людзям з абмежаванымі магчымасцямі пазнаёміцца з жыццём і творчасцю Яна Чачота, далучыцца да культурнай спадчыны.
БД “Ян Чачот” прызначана для выкарыстання ў навукова-вытворчай, адукацыйна-выхаваўчай, культурна-асветніцкай дзейнасці для гісторыкаў, краязнаўцаў, настаўнікаў, навучэнцаў школ, студэнтаў ВНУ, бібліятэкараў, усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.
База дадзеных будзе пастаянна папаўняцца новымі матэрыяламі па меры іх з’яўлення.