8. Месца пахавання 2-х тысяч яўрэяў, расстраляных гітлераўцамі ў 1941-1942 гг. (урочышча Пагарэлец)

Згодна архіўных дакументаў, 20 кастрычніка 1941 г. немцы пад маркай будаўніцтва абаронных збудаванняў сабралі ў мястэчку Гарадзішча да 100 чал. мужчын з яўрэйскага насельніцтва і з рыдлёўкамі накіравалі іх у лес Міхнаўшчына і ўрочышча Пагарэлец для капання ям. Пасля заканчэння працы іх там жа расстралялі.

21 і 22 кастрычніка 1941 г. нямецка-фашысцкія каты сабралі на ўскраіне Гарадзішча каля праваслаўнай царквы ўсё яўрэйскае насельніцтва мястэчка Гарадзішча і частку з яго павезлі на аўтамашынах, частку накіравалі пешшу ў лес Міхнаўшчына і ўрочышча Пагарэлец, што ў 2 км ад мястэчка Гарадзішча. Тут усе яны і былі па-зверску расстраляныя. У ліку забітых быў 105-гадовы рабін Мардуховіч, цырульнік Елін, 2 браты па прозвішчу Красільшчык і інш.

21 кастрычніка 1941 г. немцамі было адабрана 70 чал. яўрэяў з ліку інтэлігенцыі – настаўнікаў, лекараў, адвакатаў і т.д. Усе яны таксама былі расстраляныя ў лесе Міхнаўшчына.

У ліпені 2023 года на месцы пахавання яўрэйскага насельніцтва адбылася цырымонія перапахавання астанкаў 18 жыхароў вёсак Серабрышча і Тартакі, забітых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Абставіны трагедыі сталі вядомыя работнікам Баранавіцкай міжраённай пракуратуры ў ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд са слоў мясцовых жыхароў, якія паказалі раней невядомыя месцы пахавання ў лясным масіве паблізу в. Тартакі і недалёка ад могілак у в. Скрабрышча.

Яндекс.Метрика