Памяць Беларусі

Ужо ў першыя гадзіны Вялікай Айчыннай вайны жыхары Баранавіч зведалі жах варожых бамбардзіровак. На Баранавіцкім напрамку наступалі танкавыя і матарызаваныя дывізіі 2-й танкавай групы Гудэрыяна. 24—26 чэрвеня гітлераўцы сустрэлі ўпартае супраціўленне савецкіх часцей на рубяжы р. Шчара, каля вёсак Траццякі, Гаць, ст. Лясная, на заходняй ускраіне Баранавіч. Абарончыя баі вялі 155-я, 121-я, 143- я стралковыя дывізіі. Вораг панёс тут вялікія страты, было падбіта каля 30 танкаў і бронемашын. 27 чэрвеня Баранавічы былі акупіраваны гітлераўцамі.

У час акупацыі на тэрыторыі Баранавіцкага раёна каля чыг. ст. Лясная быў створаны фашысцкі лагер для ваенна-палонных — шталаг № 337, у якім было загублена 88 407 чалавек. Непадалёку ад Баранавіч дзейнічаў Калдычэўскі лагер смерці, у якім нямецка-фашысцкія захопнікі закатавалі больш за 22 тыс. мірных жыхароў. Адным з вязняў канцлагера быў беларускі пісьменнік С.М. Новік-Пяюн, якому цудам удалося выратавацца. У лагеры для грамадзянскага населыніцтва ў г. Баранавічы было расстраляна каля 15 тыс. чалавек. У цэнтральнай баранавіцкай турме было знішчана 20 тыс. чалавек, паводле іншых звестак — 31 тыс. У снежні 1942 г. гітлераўцы знішчылі яўрэйскае гета ў Баранавічах, дзе знаходзілася каля 15 тыс. чалавек. З 15 да 18 ліпеня 1942 г. ў в. Моўчадзь Баранавіцкага раёна ва ўрочышчы Папоўскія Горы былі расстраляны 3300 яўрэяў, звезеных з навакольных вёсак.

Страшную расправу ўчынілі акупанты над жыхарамі в. Застарынне.        2 мая 1943 г. вёска была акружана 57-м карным батальёнам. Партызаны, якія знаходзіліся ў вёсцы, пасля кровапралітнага бою вымушаны былі адступіць. У выніку былі забіты і спалены 382 чалавекі і 96 дамоў. Аб гэтай жудаснай трагедыі цяпер нагадавае помнік ахвярам фашызму ў в. Застарынне.

На прымусовыя работы ў Германію былі вывезены тысячы чалавек, паводле няпоўных звестак, з г. Баранавічы — 7593, з існуючых у час вайны на тэрыторыі сучаснага Баранавіцкага раёна, Гарадзішчанскага і Навамышскага раёнаў — адпаведна 573 і 530 чалавек.

На тэрыторыі Баранавіцкага раёна дзейнічалі Баранавіцкія падпольныя абкомы і гаркомы КП(б)Б і ЛКСМБ, Гарадзішчанскія і Навамышскія падпольныя райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, гарадское патрыятычнае падполле ў г. Баранавічы, Баранавіцкая акруговая антыфашысцкая арганізацыя, партызанскія брыгады Першамайская, «25 гадоў БССР», імя Суворава, асобныя партызанскія атрады і групы, у тым ліку дыверсійна-разведвальны атрад НКДБ «Сокалы», атрад Цыганкова і інш.

Ужо ў жніўні 1941 г. антыфашысцкую арганізацыю ў Баранавічах стварылі савецкія ваеннаслужачыя-акружэнцы на чале з капітанам Ф.М. Пажарскім, у горадзе дзейнічалі таксама падпольныя групы: А.І. Крыштофіка, камсамольская група ў лакаматыўным дэпо (кіраўнік К.П. Бадак), у гарадской бальніцы (кіраўнікі Пётр Ануфрыеў і Іосіф Кавалеўскі), у раёне былі створаны падпольныя маладзёжныя групы (пад кіраўніцтвам камсамольца Міхаіла з в. Данейкі); разведвальная патрыятычная група (кіраўнік Іосіф Кавалеўскі з в. Вялікія Гайбуты).

Партызаны Баранавіцкага краю прымалі актыўны ўдзел у дыверсійных актах супраць акупантаў. 29 ліпеня 1942 г. група пад кіраўніцтвам камандзіра ўзвода Шчукіна падарвала мост у раёне в. Моўчадзь, 29 верасня партызаны напалі на гітлераўцаў у в. Сваротва, знішчылі 18 гітлераўцаў, захапілі танк і стралковую зброю У час «рэйкавай вайны» з верасня да лістапада 1943 г. партызаны Першамайскай брыгады падарвалі 88 эшалонаў праціўніка, пашкодзілі 89 паравозаў, 18 цыстэрнаў з гаручым, разграмілі 11 паліцэйскіх гарнізонаў. У студзені 1944 г. група падпольшчыкаў на чале з А.Л. Крыштофікам выкрала намесніка бургамістра г. Баранавічы і даставіла яго ў партызанскую брыгаду імя Суворава.

Сярод актыўных удзельнікаў партызанскага руху ў Баранавіцкім краі былі Героі Савецкага Саюза К.П. Арлоўскі (камандзір спецыяльнага атрада НКДБ; 20.9.1943 удастоены звання Героя Савецкага Саюза), Б.А. Булат (камандзір партызанскіх брыгад «Уперад» і «Ленінская», 15.8.1944 удастоены звання Герой Савецкага Саюза), К.С.Гнідаш (камандзір разведгрупы партызанскага атрада «Непераможны», загінуў у баі 19.6.1944;  24.3.1945 удастоены звання Героя Савецкага Саюза), Ф.М.Сінічкін (камандзір партызанскіх брыгад імя Леніна і імя Кірава; 15.8.1944 удастоены звання Героя Савецкага Саюза), У.З Царук (упаўнаважаны ЦК КП(б)Б І Беларускага штаба партызанскага руху па Барановіцкай вобласці, член Баранавіцкага падпольнага абкома КП(б)Б, камандзір партызанскага злучэння; 15.8.1944 прысвоена званне Героя Савецкага Саюза), В.Я.Чарнышоў (упаўнаважаны ЦШПР і ЦК КП(б)Б, з сакавіка 1943 сакратар Баранавіцкага падпольнага абкома КП(б)Б і камандзір партызанскага злучэння вобласці; званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 1.1.1944; яго імем названы вуліца і тэхнікум лёгкай прамысловасці ў Баранавічах, саўгас у Баранавіцкім раёне), В.В.Шчарбіна (узначальваў Асобае злучэнне партызанскіх атрадаў Баранавіцкай вобласці, загінуў 3.9.1942; 3.9.1943 удастоены звання Героя Савецкага Саюза).    

Баранавіцкі раён вызвалены 6-9 ліпеня 1944 г. войскамі 1-га Беларускага фронту ў ходзе наступлення на Баранавіцка-Слонімскім напрамку. Пераадольваючы лютае супраціўленне праціўніка (на многіх участках фронту яго контратакі паўтараліся па 6-7 разоў запар), 8 ліпеня войскі 1-га Беларускага фронту вызвалілі г. Баранавічы. У вызваленні Баранавіч прымалі ўдзел войскі 65-й і 28-й, 10-й паветраных армій, часці авіяцыі дальняга дзеяння. 28 вайсковым злучэнням і часцям Чырвонай Арміі, якія вызвалялі Баранавічы, прысвоена ганаровае найменне «Баранавіцкіх».

Пры вызваленні Баранавіцкага раёна вызначыліся:

малодшы сяржант М.П. Акімаў (н. 25.11.1925 у в. Супонева Кошкінскага раёна Куйбышаўскай вобласці — 8.3.1983; вызначыўся ў баі каля в. Лясная, 25.9.1944 удастоены звання Героя Савецкага Саюза, яго імя прысвоена вуліцы ў в. Лясная);

сяржант Сейткасім Ашыраў (н. 7.11.1924 у в. Кагам Чымкенцкай вобласці, вызначыўся ў баі каля в. Забалацце; 24.3.1945 удастоены звання Героя Савецкага Саюза);

сяржант В.М. Бардуноў (н. 24.9.1940 у г. Харкаў — 4.2.1976; вызначыўся ў баях за Баранавічы; 24.3.1945 прысвоена званне Героя Савецкага Саюза);

наводчык гарматы М.Ф. Васільеў (н. у 1924 у в. Чындант Чыцінскай вобласці, вызначыўся ў баі за Баранавічы; 25.9.1944 прысвоена званне Героя Савецкага Саюза; загінуў пры вызваленні Беларусі ў канцы 1944);

камандзір узвода аўтаматчыкаў П.ІІ. Едуноў (н. ў 1913 у в. Золіна Клінскага раёна Маскоўскай вобласці, асабліва вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра; 20.12.1943 удастоены звання Героя Савецкага Саюза; загінуў у баі каля г. п. Гарадзішча Баранавіцкага раёна, дзе і пахаваны);

наводчык кулямёта сяржант І.П. Лісін (н. 10.3.1914 у в. Маланікольск Омскай вобласці; вызначыўся ў баі каля г. п. Лоеў, 30.10.1943 прысвоена званне Героя Савецкага Саюза; загінуў 7.4.1944 у баі за г. Баранавічы, дзе і пахаваны, яго імя носіць адназ вуліц у Баранавічах);

камандзір гармагы малодшы сяржант П.Я. Махіня (н. 10.3.1919 у в. Блашчынцы Кіеўскай вобласці; вызначыўся ў баях на подступах да Баранавіч; 25.10.1944 удастоены звання Героя Савецкага Саюза);

камандзір гвардзейскага авіяпалка падпалкоўнік А.Г. Наканечнікаў (н. 16.9.1915 у г.п. Дзергачы Саратаўскай вобласці, вызначыўся ў баях за г. п. Лоеў; 1.7.1944 удастоены звання Героя Савецкага Саюза; пасля вайны жыў у Баранавічах, загінуў 10.11.1946, пахаваны ў Баранавічах, дзе імем Наканечнікава названа вуліца);

генерал-маёр І.Л. Рагуля (н. ў в. Ачукевічы Навагрудскага раёна; памёр ад ран 22.7.1944, пахаваны ў Баранавічах, яго імя носіць вуліца ў Баранавічах); старшы сяржант Я.М. Сулейманаў (н. 26.12.1921 у в. Кумух Ланскага раёна Дагестана, вызначыўся 5.6.1944 у баі на подступах да Баранавіч, каля в. Навасёлкі; 19.4.1945 удастоены звання Героя Савецкага Саюза);

камандзір танкавай роты гвардыі лейтэнант І.М. Сухамлін (н. 24.6.1923 у с. Васіленкава Харкаўскай вобласці; вызначыўся ў баях на Баранавіцка-Слонімскім напрамку; 22.8.1944 удастоены звання Героя Савецкага Саюза);

камандзір агнявога ўзвода старшы лейтэнант Р.А. Чакмянёў (н. ў 1916 у с. Янкуль Курсаўскага раёна Стаўрапольскага краю; узвод пад яго камандаваннем вызначыўся ў баях за вёскі Кузевічы, Цешаўля і інш.; загінуў у баі 8.7.1944, пахаваны ў в. Цешаўля; 25.9.1944 удастоены звання Героя Савецкага Саюза пасмяротна);

разведчык М.І. Яромін (н. 17.5.1920 у с. Дзяржынка Верхнеуральскага раёна Чэлябінскай вобласці; вызначыўся 8.7.1944 у баі каля в. Забалацце на паўночны захад ад Баранавіч; 24.3.1945 удастоены звання Героя Савецкага Саюза, памёр ад ран 9.5.1945).

У Баранавіцкім раёне нарадзіліся:

двойчы Герой Савецкага Саюза С.І. Грыцавец (н. 6.7.1909 у в. Бараўцы, лётчык, удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39, збіў 30 варожых самалётаў; удзельнік баёў на р. Халхін-Гол, збіў 12 самалётаў праціўніка, загінуўу авіякатастрофе 16.9.1939; званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 22.2.1939 і 29.8.1939; у Баранавічах яму пастаўлены помнік);

І.К. Кабушкін (н. 15.2.1915 у в. Малахоўцы, адзін з кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля, схоплены гітлераўцамі 4.2.1943, закатаваны ў гестапа; 8.5.1965 прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, яго імем названы вуліца ў Баранавічах, пасёлак у Баранавіцкім раёне, пастаўлены помнік у пас. Мірны);

ганаровы грамадзянін г. Баранавічы, віцэ-адмірал Г.М. Халасцякоў (н. 20.7.1902 у Баранавічах — 22.7.1983; у час Вялікай Айчыннай вайны камандзір Новарасійскай ваенна-марской базы, 7.5.1965 удастоены звання Героя Савецкага Саюза, узнагароджаны больш як 20 баявымі ордэнамі, 9 з якіх замежныя, у тым ліку вышэйшая марская ўзнагарода Вялікабрытаніі — Трафальгарскі крыж).

У кнізе «Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён» названы прозвішчы 4206 савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1941-44 гг. і пахаваны на тэрыторыі раёна; 2885 прозвішчаў воінаў-землякоў, што загінулі ці прапалі без вестак на франтах вайны; 1030 прозвішчаў партызан, падполыпчыкаў, асоб, якія садзейнічалі партызанскаму руху, членаў іх сем’яў і мірных жыхароў — ахвяр фашысцкага тэрору.

У гэтай кнізе прыведзены кароткія нарысы пра 28 ветэранаў вайны, якія змагаліся на розных франтах. Сотні жыхароў раёна прайшлі дарогамі вайны і вярнуліся дадому, узнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР.

Кніга «Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён» выдадзена ў 2000 г. выдавецкім цэнтрам БелТА.

Помнік ахвярам Калдычэўскага лагера смерці
Помнік ахвярам Калдычэўскага лагера смерці
Помнік на месцы загубы савецкіх ваеннапалонных і мірных жыхароў
Помнік на месцы загубы савецкіх ваеннапалонных і мірных жыхароў у Баранавічах.
Помнік ахвярам фашызму у в. Застарынне.
Помнік ахвярам фашызму у в. Застарынне.
Мемарыяльны комплекс «Урочышча Гай».
Мемарыяльны комплекс «Урочышча Гай».
А.І.Крыштофік
А.І.Крыштофік
П. М.Ануфрыеў
П. М.Ануфрыеў
Б.А.Булат
Б.А.Булат
К.С.Гнідаш
К.С.Гнідаш
Ф.М.Сінічкін
Ф.М.Сінічкін
В.Я.Чарнышоў
В.Я.Чарнышоў
В.В.Шчарбіна
В.В.Шчарбіна
М.П.Акімаў
М.П.Акімаў
Так выглядалі вуліцы Баранавіч у ліпені 1944 г.
Так выглядалі вуліцы Баранавіч у ліпені 1944 г.
Помнік у гонар воінаў 18-й аўтамабільнай брыгады, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Баранавіч.
Помнік у гонар воінаў 18-й аўтамабільнай брыгады, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Баранавіч.
С.Ашыраў
С.Ашыраў
В.М.Бардуноў
В.М.Бардуноў
М.Ф.Васільеў
М.Ф.Васільеў
П.П.Едуноў
П.П.Едуноў
І.П.Лісін
І.П.Лісін
П.Я.Махіня
П.Я.Махіня
А.Г.Наканечнікаў
А.Г.Наканечнікаў
І.Л.Рагуля
І.Л.Рагуля
Я. М. Сулейманаў
Я. М. Сулейманаў
Р.А. Чакмянёў
Р.А. Чакмянёў
С.І.Грыцавец
С.І.Грыцавец
Г. М.Халасцякоў
Г. М.Халасцякоў
помник воинам-землякам

 

Памяць Беларусі : Рэспубліканская кніга / рэд. кал. : Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. ; маст. У. П. Свентахоўскі. — Мінск : БелЭн, 2005. — 592 с. : іл.

Яндекс.Метрика