- Базы данных
- /
- Книга ПАМЯТИ
- /
- Экскурсионно-туристический маршрут по Колдычевскому...
- /
- Озвучка
- /
- 1. Помнік загінуўшым мірным...
- /
- 1. Помнік загінуўшым мірным...
1. Помнік загінуўшым мірным жыхарам у в. Калдычэва
У Вялікую Айчынную вайну вёска Калдычэва з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1942 годзе ў яе ваколіцах гітлераўцамі быў арганізаваны канцэнтрацыйны лагер. Тут паводле афіцыйных звестак расстралялі, павесілі, закатавалі, атруцілі газам звыш 22 тысяч чалавек. У памяць аб ахвярах Калдычэўскага лагера смерці і мірных жыхарах, якія загінулі ад рук акупантаў, у 1964 годзе ў вёсцы быў усталяваны помнік. На камені высечаны словы-зварот да нашчадкаў:
«Калі скажуць, што попел маўчыць – не верце. Не верце, што ў вас пад нагамі маўклівы жвір… Чуеце? Мы вам завяшчаем жыццём і смерцю: Цаніце мір! Беражыце мір!».
Гэты помнік усім загінуўшым, усім непакораным.
Слова “Калдычэва” выклікае дрыжыкі і па гэты дзень у многіх жыхароў горада Баранавічы і раёна. Хтосьці памятае расказы старых, а ў кагосьці там ляжаць продкі. Тут ляжаць праваслаўныя, каталікі, іудзеі. Тут ляжаць беларусы і рускія, палякі і яўрэі. Тут няма адрозненняў, ёсць толькі агульная памяць і агульная боль.
Пастаім… Памаўчым… Склонім нізка галовы Каля сцяны, што сцяною Плачу завецца. Успомнім тых, хто ў агні той жорсткай і страшнай вайны Спалены быў, закатаваны, забіты. Успомнім усіх: яўрэяў, цыган і славян, Хто ўжо ніколі-ніколі не вернецца… Толькі памяць пра іх У кожным сэрцы людскім адгукнецца.