1. Помнік загінуўшым мірным жыхарам у в. Калдычэва

У Вялікую Айчынную вайну вёска Калдычэва з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1942 годзе ў яе ваколіцах гітлераўцамі быў арганізаваны канцэнтрацыйны лагер. Тут паводле афіцыйных звестак расстралялі, павесілі, закатавалі, атруцілі газам звыш 22 тысяч чалавек. У памяць аб ахвярах Калдычэўскага лагера смерці і мірных жыхарах, якія загінулі ад рук акупантаў, у 1964 годзе ў вёсцы быў усталяваны помнік. На камені высечаны словы-зварот да нашчадкаў:

«Калі скажуць, што попел маўчыць – не верце.
Не верце, што ў вас пад нагамі маўклівы жвір…
Чуеце? Мы вам завяшчаем жыццём і смерцю:
Цаніце мір! Беражыце  мір!».

Гэты помнік усім загінуўшым, усім непакораным.

Слова “Калдычэва” выклікае дрыжыкі і па гэты дзень у многіх жыхароў горада Баранавічы і раёна. Хтосьці памятае расказы старых, а ў кагосьці там ляжаць продкі. Тут ляжаць праваслаўныя, каталікі, іудзеі. Тут ляжаць беларусы і рускія, палякі і яўрэі. Тут няма адрозненняў, ёсць толькі агульная памяць і агульная боль.

Пастаім… Памаўчым… Склонім нізка галовы
Каля сцяны, што сцяною Плачу завецца.
Успомнім тых, хто ў агні той жорсткай і страшнай вайны
Спалены быў, закатаваны, забіты.


Успомнім усіх: яўрэяў, цыган і славян,
Хто ўжо ніколі-ніколі не вернецца…
Толькі памяць пра іх
У кожным сэрцы людскім адгукнецца.
Яндекс.Метрика