6. Месца пахавання цыган, расстраляных гітлераўцамі ў 1942 г. (урочышча Пагарэлец)

У 1941-м годзе тут было расстраляна два цыганских табара, якія качавалі на той момант, колькасцю каля 200 чалавек.  

Памятны знак на гэтым месцы ўяўляе сабою праваслаўны крыж, які стаіць у цэнтры сімвалічнага кола ад цыганскай кібіткі. Надпісы на цыганскай і беларускай мовах сведчаць: “Тут пахаваны нашы браты цыганы, расстраляныя фашыстамі летам 1941 года”. Над крыжам паміж дрэвамі нацягнуты калючы дрот, на якім вісіць кола ад цыганскай кібіткі, якое сімвалізуе вечнае рух, качавы лад жыцця.

Як адзначыў падчас адкрыцця гэтага памятнага знака прэзідэнт цыганскіх абшчын СНД і краін Балтыі, кіраўнік беларускай цыганскай дыяспары Алег Казлоўскі, гэта першае масавае пахаванне яго супляменнікаў, знойдзенае на беларускай зямлі. І першы падобны памятны знак не толькі ў краінах СНД, але і, мабыць, у Еўропе.

Яндекс.Метрика