База дадзеных – Ян Чачот

     Электронная поўнатэкставая  база дадзеных «Ян Чачот» дапаможа Вам, паважаныя чытачы, у аператыўным пошуку неабходных кніг або інфармацыі пра знакамітага беларускага паэта, фалькларыста, філамата і філарэта Яна Чачота.

     База дадзеных складаецца з наступных раздзелаў:

  • Біяграфія Яна Чачота;
  • Радавод;
  • Балады Яна Чачота, прысвечаныя Баранавіцкаму краю;
  • Кнігі, артыкулы аб жыцці і творчасці Яна Чачота. З фондаў Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Яна Чачота;
  • Архіўныя матэрыялы;
  • Бібліяграфічны паказальнік “Ян Чачот”;
  • Месцы, звязаныя з імем Яна Чачота у Баранавіцкім раёне;
  • Ушанаванне памяці Яна Чачота;
  • Дакументальная кінастужка пра Яна Чачота;
  • Пастаноўка па баладзе Яна Чачота “Мышанка”;
  • Буктрэйлеры. Электронныя выставы. Прэзентацыі.

     База дадзеных “Ян Чачот” створана ў 2017 годзе.

     Уключае у сябе кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў за перыяд з 1977 года па сённяшні час, на рускай, беларускай, польскай мовах, мультымедыйныя, выяўленчыя, фактаграфічныя, камбінаваныя звесткі.

     Бібліяграфічны паказальнік “Ян Чачот” уключае у сябе звесткі на англійскай, польскай, беларускай, украінскай, літоўскай мовах  з 1928 года па сённяшні час.

     Сярод мультымедыйных матэрыялаў звяртае на сябе асаблівую ўвагу дакументальная стужка “Ян Чачот. Запіскі на палях”, знятая тэлерадыёкампаніяй  “Брэст” па заказе Белтэлерадыёкампаніі ў 2018 годзе. Пастаноўка па баладзе Яна Чачота “Мышанка” у выкананні народнага тэатра “На Мышанцы” УА “Навамышскі дзяржаўны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”.

     Частка  дакументаў (Біяграфія Яна Чачота; Месцы, звязанныя з імем Яна Чачота ў Баранавіцкім раёне; Балады Яна Чачота, прысвечаныя Баранавіцкаму краю; Ушанаванне памяці Яна Чачота) агучана, што дазваляе  людзям з абмежаванымі магчымасцямі пазнаёміцца з жыццём і творчасцю Яна Чачота, далучыцца да культурнай спадчыны.

     БД “Ян Чачот” прызначана для выкарыстання ў навукова-вытворчай, адукацыйна-выхаваўчай, культурна-асветніцкай дзейнасці для гісторыкаў, краязнаўцаў, настаўнікаў, навучэнцаў школ, студэнтаў ВНУ, бібліятэкараў, усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.

     База дадзеных будзе пастаянна папаўняцца новымі матэрыяламі па меры іх з’яўлення.

Яндекс.Метрика